Берасцейцы ўжо два гады кормяць галубоў на плошчы Леніна – і вось вынік


За апошнія два гады берасцейцы больш за сто разоў збіраліся на кармленне галубоў на гарадской плошчы. Фота – «Белсат»

Роўна два гады кожную нядзелю ад некалькі дзясяткаў да некалькі соцень людзей збіраецца ў цэнтры Берасця, каб пакарміць галубоў і такім чынам выказаць пратэст супраць акумулятарнага заводу недалёка ад гораду.

У нядзелю, 23 лютага, на галоўнай плошчы Берасця сабралася, па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, 120 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабуюць поўнага закрыцця заводу па вытворчасці акумулятарных батарэяў «АйПаўэр».

Цяпер завод знаходзіцца ў стадыі кансервацыі, якая мае працягнуцца да 31 сакавіка.

Аб’ектыў
Берасцейцы – пра вынікі дзвюх гадоў пратэстаў супраць заводу акумулятараў
2020.02.23 21:36

Уладальнікі прадпрыемства шукаюць шляхі, каб атрымаць дазвол на працу, а праціўнікі заводу робяць усё магчымае, каб шкодная, на іхную думку, вытворчасць не запрацавала ніколі.

Міліцыянты папярэджваюць праціўнікаў заводу пра адміністрацыйную адказнасць за удзел у несанкцыянаваным мерапрыемтсве. 23 лютага 2020 года. Фота – «Белсат»

Паводле удзельнікаў нядзельных сустрэчаў, найважнейшым вынікам дзвюхгадовых акцыяў пратэсту сталі змены ў свядомасці жыхароў гораду.

«Завод не працуе дзякуючы ўсёй групе [людзей] пад назвай берасцейцы», – сказаў «Белсату» адзін з лідараў пратэсту Дзмітрый Бекалюк.

Жыхары Берасця падчас акцыі пратэсту супраць працы акумулятарнага заводу. 23 лютага 2020 года. Фота – «Белсат»

Будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» пачалося ў канцы 2017 году. Яго планавалі запусціць спачатку ў 2018-м, пазней – у 2019 годзе.

Ад пачатку 2018 году берасцейцы пратэстуюць супраць працы заводу. Яны лічаць, што выкіды свінцу, большыя за дапушчальныя нормы, пагражаюць здароўю мясцовага насельніцтва. Пратэстоўцы сабралі і накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта 37 тысяч подпісаў з просьбай з просьбай спыніць будаўніцтва.

У сярэдзіне чэрвеня мінулага году старшыня Берасцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва заводу, а кіраўніцтва кампаніі апынулася за кратамі. Пазней, аднак, завод прайшоў экалагічную экспертызу і распачаў працу.

Напрыканцы студзеня 2020 года кіраўніцтва кампаніі распачало працэдуру кансервацыі заводу на час правядзення экалагічнай экспертызы на прадмет уздзеяння вытворчасці на навакольнае асяроддзе.

Аб’ектыў
Як улады не даюць з’явіцца ў апазіцыі новым людзям – глядзіце на прыкладзе Берасця
2019.11.03 21:22

АС belsat.eu

Стужка навінаў