Берасцейцы хочуць пікетаваць супраць транспартнай развязкі


Задумацца пра пікет прымусіла абыякавасць чыноўнікаў, якія не рэагуюць на праблемы жыхароў вуліцы Паплаўскага. Незадаволенасць узнікла падчас будоўлі транспартавай развязкі Заходні абыход.

Пра праблему жыхароў Belsat.eu распавёў амаль месяц таму, але людзі так і не былі пачутыя.

«Акрамя вас і яшчэ некалькі незалежных СМІ нас ніхто не хоча чуць, – распавялі Белсату жыхары вуліцы Паплаўскага.

Людзі сабралі подпісы і хацелі сустрэцца з мясцовымі ўладамі, але тыя ад сустрэчы ўхіліліся, і на ўсе звароты адказвалі адпіскамі. Таму ў Берасцейскі гарвыканкам падалі заяўку на правядзенне 24 сакавіка пікету ў цэнтры гораду супраць абыякавасці чыноўнікаў.

У выніку будаўніцтва бліжэйшыя пабудовы пачынаюць разбурацца

«Прыходзяць адказы, што ўсё цудоўна, усё выдатна. Што ход будоўлі адпавядае закону. Нават калі працы вядуцца па начах, міліцыя адмаўляецца прыехаць. Людзі сутыкнуліся з поўным ігнараваннем з боку ўладаў, таму вымушаныя прыцягваць увагу да сваіх праблемаў з дапамогай пікету. Большасць масавых мерапрыемстваў гарвыканкам забараняў, але нават у гэтым выпадку жыхары заяўляюць сваю пазіцыю, іншых варыянтаў цяпер засталося няшмат», – распавёў Belsat.eu праваабаронца Раман Кісляк.

Тым часам грамадскі актывіст Аляксандр Мех падаў у Кобрынскі райвыканкам заяўку на правядзенне 24 сакавіка пікету ў гонар 100-годзя БНР. А ў Берасцейскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзення фестывалю 25 сакавіка.

Уздоўж цэлай вуліцы трэскаюцца сцены дамоў і падмуркі

АС, belsat.eu, фотаздымкі Мілана Харытонава

Стужка навінаў