Берасцейцу Андрэю Шарэнду прысудзілі 15 содняў


Актывіст Андрэй Шарэнда.
Фота: Белсат

6 студзеня вынесла свой прысуд берасцейскаму актывісту Андрэю Шарэнда суддзя Маскоўскага раёну Берасця Іна Клышпач, паведамляе «Белсат».

Спадара судзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 8 лістапада. Нагадаем, што Шарэнда быў затрыманы 29 снежня каля ўласнага пад’езду ў Берасці, калі пайшоў гуляць з 4 гадовым сынам.

Актывіста трымалі ў ІЧУ на працягу шасці содняў, на яго скалі два пратаколы па 23.34 КаАП. З пачатку пратэстаў Шарэнда адседзеў ужо больш за 60 содняў.

Пакуль Андрэй знаходзіўся ў ІЧУ ў яго кватэры міліцыянты выбілі дзверы, правялі агляд, і канфіскавалі шэраг рэчаў, а жонку Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі і ў кайданах адвезлі ў ІЧУ.

Учора стала вядома, што на актывістку завялі крымінальную справу па артыкуле 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраны справаў).

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў