Берасцейскія маржы адкрылі купальны сезон


Купацца ў ледзяной вадзе для гэтых людзей – традыцыя і лад жыцця, які дазваляе захаваць здароўе і выдатна пабавіць час. Карэспандэнты «Белсату» адправіліся ў госці да берасцейскіх маржоў, якія ў мінулыя выходныя адкрылі новы сезон.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Тэмпература паветра -2, вады +4, але гэта не палохае берасцейскіх маржоў. Ужо тры гады яны купаюцца ў ледзяной вадзе трэба незалежна ад надворʼя. У мінулыя выходныя аматары халоднай вады і зімовага адпачынку сабраліся на беразе ракі Мухавец.

На зімовы рэлакс прыйшло каля 20 чалавек. Адзін з арганізатараў купання, Аляксандр Кабанаў, стаў маржом 35 гадоў таму. Кажа, што любы чалавек можа акунуцца ў палонку. Праўда, да гэтага трэба рыхтавацца – цягам тыдня прымаць халодны душ. На Вадохрышча людзі ныраюць у палонку і без рыхтавання, але лепш гэтак не рабіць. Каб забіць усе бактэрыі ў арганізме, дастаткова правесці пяць хвілінаў у халоднай вадзе, кажа морж са стажам.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Le9FP3OOKrM&feature=youtu.be”][vc_column_text]Рух маржоў у Берасці Аляксандр Кабанаў арганізаваў тры гады таму, калі сустрэў аднадумца. Да іх далучыліся ўжо каля пяцідзесяці чалавек. «Купацца стаў, бо мне надакучыла хварэць. Цяпер я не ведаю, што такое лекі і прастудныя захворванні. Я пра гэта ўсё забыўся», – заўважае Аляксандр.

Перад акунаннем варта зрабіць практыкаванні. Пасля чаго маржы дружна ныраюць, а далей – песні, танцы, бульбачка з вогнішча ды бліны. Усе адпачываюць без алкаголю. Маржы пераважна яго не ўжываюць.

«Гэта цудоўна. Хочацца пажадаць людзям, каб яны гэта паспрабавалі. Займаюся гэтым з 2010 года. У першую чаргу гэта раблю для здароўя», – распавядае Віталь, ледзь вылезшы з вады.

«Трэба быць гаспадаром свайго цела. Падтрымліваць здароўе, не залежаць ад лекаў і лекараў. З дзяцінства марыла захаваць маладосць і здароўе, таму купаюся круглы год», – тлумачыць маржыха Наталля.

belsat.eu, Алесь Ляўчук, (фота) Мілана Харытонава[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў