Берасцейскіх журналістаў пакаралі арыштам


У Берасці журналістам Максіму Хлябцу і Раману Чмялю далі па 15 содняў арышту кожнаму нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Пазаштатнага журналіста «Брестской газеты» Максіма Хлябца і пазаштатнага фотакарэспандэнта «Брестской газеты» і часопіса «Бінокль» Рамана Чмяля затрымалі 18 кастрычніка, калі яны працавалі на акцыі пратэсту. На іх склалі пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП. Трое содняў да суду журналісты правялі ў ізалятары.

Судовае пасяджэнне некалькі разоў пераносілася, матэрыялы накіроўвалі на дапрацоўванне ў РАУС.

Сёння, 23 кастрычніка, суд журналістам далі па 15 содняў арышту кожнаму. Рашэнне ў дачыненні Хлябца прыняў суддзя Аляксандр Семянчук, у дачыненні Чмяля – Андрэй Грушко.

Hавiны
Магілёўскага журналіста Антона Туркова пакаралі 15 соднямі арышту
2020.10.23 16:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў