Берасцейскі УУС: «Ідзі на х..й» з вуснаў інспектара ДАІ – не абраза


Кіроўца з Берасця запісаў на відэа абразу з боку інспектара ДАІ і патрабуе прыцягнуць службовую асобу да адказнасці.

Інспектар паслаў кіроўцу «на х.й», што было запісана відэарэгістратарам. Акрамя таго па-хамску звяртаўся «малыш» і «Андруша».

У адказе за подпісам начальніка абласной міліцыі Вячаслава Максімука сцвярджаецца, што пасля звароту была праведзеная лінгвістычная экспертыза.

Паводле экспертызы, словы «малыш» і «Андруша» нельга лічыць наўмысным прыніжэннем гонару і годнасці асобы. Абразай не зʼяўляецца і выраз «ідзі на х..й», мяркуе неназваны эксперт, які ўсё ж прызнае, што гэта «непрыстойная форма выразу».

Кіроўцу спынілі для праверкі. Па просьбе інспектара Пятручыка ён стаў паказваць па чарзе патрэбныя дакументы. У сваю чаргу інспектар патрабаваў усе адразу, а пасля вырашыў скласці пратакол.

Кіроўца адмовіўся прайсці ў аўтамабіль ДАІ. На думку юрыстаў, такое патрабаванне супрацоўнікоў ДАІ незаконнае, аднак сілавікі трактуюць закон па-свойму. У выніку кіроўцу ў кайданках завезлі ў РУУС і аштрафавалі на Br 1,8 млн.

НМ, belsat.eu, паводле «Наша ніва»

Стужка навінаў