Берасцейскі мастак зрабіў араматычную свечку ў выглядзе бюста Лукашэнкі. Фотафакт


Берасцейскі мастак, скульптар і дызайнер Ілля Дудараў стварыў 18-сантыметровую араматычную свечку ў форме бюста Аляксандра Лукашэнкі.

Уют беларусского вечера) #свеча #брест #беларусь ##belarus

Publiée par Илья Дударев sur Dimanche 19 août 2018

Раней Ілля Дудараў вырашыў зрабіць калекцыю бюстаў Аляксандра Лукашэнкі.

– Я хацеў іх пасля падарыць нашым чыноўнікам, у якасці стымулятара працаздольнасці. Там у яго суровы погляд. На бюст глядзіш – і адразу хочацца працаваць, – смяецца аўтар.

Композиция "Лукашенко и его фантом" photo by @chmelroman #sculpture #bust #лукашенко #бюст #гипс #брест #беларусь #belarus #lukashenko

Publiée par Илья Дударев sur Mercredi 8 août 2018

Летась Дудараў стаў вядомы ў сеціве праз тое, што на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by прадаваў фігуркі бяздомнікаў, якія ён называе «бомжсцікамі».

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Глядзі таксама
Каментары