Берасцейскі Бэнксі працягвае высмейваць мясцовых «князькоў». Фотафакт


Берасцейскі вулічны мастак намаляваў новы пратэстны арт. Новы малюнак мастака называецца «Беларускі Уроборос» (англ. Ouroboros).

Звычайна Уроборос паказваюць у выглядзе змяі або дракона, які кусае ўласны хвост. Гэты вобраз мае шмат трактовак, у прыватнасці, сімвалізуе адсутнасць дыферэнцыяцыі, сукупнасць усяго, першапачатковае адзінства, самадастатковасць, цыклічнасць часу і жыцця, сілу, якая сама сябе марнуе і аднаўляе ды бясконцасць у прасторы.

Беларускі ж Уроборос з’явіўся ў Берасці ў выглядзе чалавека. Ён сябе не кусае, але наступае на граблі і за гэта атрымлівае па галаве хакейнай клюшкай.

Беларускі Уроборос з’явіўся ў цэнтры Берасця
Валіза персанажа з надпісам «міністэрства па падатках і зборах», а ягоныя кішэні набітыя не беларускімі рублямі

Нагадаем, што папярэдні малюнак мастака, які быў прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага заводу і пратэстам супраць яго будаўніцтва, быў замазаны фарбаю.

Адзначым, што пасля таго, як матэрыял пра гэта з’явіўся на Belsat.eu малюнак замазалі яшчэ раз і сіняй фарбай, каб убачыць твор было немагчыма.

Так цяпер выглядае сцяна з малюнкам прысвечаным акумулятарнаму заводу.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў