Берасцейскі Бэнксі намаляваў карціну супраць акумулятарнага заводу. Фотафакт


Пратэстны арт вулічнага мастака, прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага заводу і пратэстам супраць яго будаўніцтва, ужо замазалі фарбаю.

Малюнак «Апафеоз пратэсту» з’явіўся на сцяне выселенага дому два дні таму.

Паводле крыніцаў «Белсату», камунальнікі знішчылі арт-аб’ект пасля таго, як міліцыя заўважыла «забароненую» карціну.

Нагадаем, што ўжо чацверты месяц берасцейцы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуецца недалёка ад гораду. Але пакуль будаўніцтва працягваецца. Запуск заводу плануецца ў канцы гэтага года.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў