Берасцейская вобласць атрымае каля 20 млн еўра на развіццё інфраструктуры


Сродкі будуць выдзеленыя па праграме трансгранічнай супрацы «Польшча – Беларусь – Украіна 2014-2020».

Сумесны маніторынгавы камітэт праграмы ўхваліў да фінансавання 32 праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі з удзелам беларускіх арганізацыяў, у тым ліку 15 ад Берасцейшчыны, паведамляе БелТА. Большая частка праектаў ужо прайшла працэдуру нацыянальнага адабрэння, на іх выкананне выдаткуюць 10,5 млн еўра.

Яшчэ 9,1 млн еўра мяркуецца накіраваць беларускаму боку на рэалізацыю двух буйных інфраструктурных праектаў з прамым пазаконкурснай фінансаваннем: «Бяспека польска-беларускага памежжа. Паляпшэнне патэнцыялу пажарных і выратавальных службаў» і «Паляпшэнне дарожнай інфраструктуры прыгранічнага рэгіёна шляхам устойлівага доступу ў прыгранічны рэгіён (мадэрнізацыя і будаўніцтва дарогі Р16) ».

У Берасці сёння пачаўся ІІ форум пошуку партнёраў па конкурсным наборы малых праектаў. У мерапрыемстве, якое ўпершыню праходзіць у Беларусі, бяруць удзел прадстаўнікі больш за 200 краін.

На другі конкурсны набор праектаў з бюджэту праграмы выдзелена 5,2 млн еўра. У гэты раз конкурс адбудзецца сярод мікрапраектаў у сферы культурнай і гістарычнай спадчыны, а таксама аховы навакольнага асяроддзя. Гэта ініцыятывы, звязаныя з культурай, мастацтвам, спортам, адукацыяй, абменам вопыту, прасоўваннем гісторыі, прыроднай спадчынай і інш. Мінімальны памер гранту складае 20 тысяч еўра, максімальны – 60 тысяч.

У верасні для патэнцыйных беларускіх пераможцаў конкурсу запланаваныя восем семінараў-трэнінгаў па запаўненні заявачнай формы. У прыватнасці, у Берасці гэта адбудзецца 25 верасня, у Пінску – 26 верасня, у Баранавічах – 27 верасня.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў