Берасцеец падбухторваў 16-гадовых набываць цыгарэты, а потым вымагаў хабар у прадаўцоў


Былы сацыяльны педагог завербаваў няпоўнагадовых для мудрагелістай рэкет-схемы: яны куплялі цыгарэты, а пазней ён ён вымагаў хабар у прадаўцоў.

24-гадовы мужчына прадстаўляўся супрацоўнікам гарвыканкаму, а падлеткі выглядалі старэйшыя за свой узрост.

Хлопец і дзяўчына набывалі цыгарэты ў шапіку і аддавалі пачак яму. Мужчына ішоў «вырашаць пытанне», што каштавала прадаўцам ад 150 да 600 тысяч. Частку грошай вымагальнік аддаваў падлеткам. Усяго гэткім спосабам ён выманіў 1,3 млн. рублёў. Нядобрае западозрылі два прадаўцы, якія і звярнуліся ў міліцыю.

Супраць мужчыны заведзеная крымінальная справа. Адказнасць таксама панясуць ягоныя непаўналетнія саўдзельнікі і прадаўцы цыгарэтаў.

ДР, belsat.eu паводле kp.by

Стужка навінаў