Берасцеец нападпітку страляў з пнеўматычнай зброі на гарадскім пляжы


Цяпер жыхар Берасця падазраецца ў асабліва злосным хуліганстве, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

Ноччу 17 мая 22-гадовы непрацуючы жыхар берасцеец, будучы п’яным, на цэнтральным гарадскім пляжы беспадстаўна некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталету ў 22-гадовага жыхара абласнога цэнтру, які быў з дзяўчынай.

Маладому чалавеку нанесены цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны затрыманы. Падчас допыту ён растлумачыў, што прычыну свайго ўчынку не памятае, паколькі быў пʼяны. Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі пнеўматычны пісталет, дапыталі пацярпелага і сведак, прызначана судова-медычную экспертызу.

Берасцейскім міжраённым аддзелам Следчага камітэту ўзбуджана крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 КК.

КА belsat.eu

Стужка навінаў