Берасце зноўку пратэстуе супраць акумулятарнага заводу. Былі прэвентыўныя затрыманні


Шэсце па цэнтру Берасця. Фота - Ірына Арахоўская/«Белсат»

У Берасці адбылася штотыднёвая акцыя пратэсту супраць мясцовага заводу кампаніі «АйПаўэр», які вырабляе свінцовыя акумулятары. У акцыі ўзялі ўдзел больш за сотню чалавек, паведамляе карэспандэнт belsat.eu у Берасці.

Напярэдадні акцыі, раніцаю быў прэвентыўна затрымны блогер Сяргей Пятрухін, які правёў больш за гадзіну ў Ленінскім РАУС Берасця. Падрабязнасцямі блогер падзяліўся на сваёй старонцы ў ВК.



Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасці цягнуцца з лютага мінулага году. На знак пратэсту супраць працы прадпрыемства, берасцейцы ў цэнтры гораду кормяць галубоў, а пасля ідуць шэсцем па цэнтральных вуліцах.

«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары