Кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі наведаў Берасце і распавёў пра пагрозу з боку ЗША


Дырэктар Службы вонкавай выведкі Расейскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін па запрашэнні старшыні КДБ Валерый Вакульчыка 9 ліпеня наведаў з працоўным візітам Берасце.

Пра гэта піша сайт СВВ Расеі. Чаму сустрэча Вакульчыка і Нарышкіна адбылася менавіта ў Берасці – невядома.

«Кіраўнікі абмеркавалі вынікі і перспектывы ўзаемадзеяння двух спецслужбаў у сферы забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Адзначана важнасць кансалідацыі намаганняў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу Масквы і Менску ў справе супрацьстаяння глабальным выклікам і пагрозам бяспекі Саюзнай дзяржавы», – адзначаецца ў прэс-рэлізе расейскай выведкі.

Паведамляецца, што ў ліку прыярытэтных тэмаў сустрэчы было «супрацьдзеянне міжнароднаму тэрарызму, рэлігійнай і палітычнаму экстрэмізму, распаўсюджванню ўплыву радыкальных арганізацыяў». Кіраўнікі спецслужбаў пацвердзілі гатоўнасць «да далейшага паглыблення супрацы».

«Мушу сказаць, што нашы спецыяльныя службы, займаючыся такой вельмі далікатнай сферай дзяржаўнай дзейнасці, як выведка, вельмі даверліва і актыўна супрацоўнічаюць па цэлым шэрагу кірункаў. Гэта, перш за ўсё, вядома, наша ўзаемадзеянне ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Мы актыўна абменьваемся аператыўнай, аналітычнай, сігнальнай інфармацыяй, выяўленнем каналаў фінансавання тэрарызму. Павінен сказаць, што такі абмен ідзе вельмі актыўна. Вядома, мы частку часу надалі такой праблеме, як спроба групы заходніх краінаў, спецслужбаў заходніх краін, даволі агрэсіўна, трэба сказаць, умешвацца ва ўнутраныя справы нашых дзяржаваў. Для нас абсалютна непрымальна, таму мы, абараняючы суверэнітэт, дэмакратычныя свабоды нашых дзяржаваў, нашых грамадзянаў, вядома, выбудоўваем спецыяльную абарону», – сказаў Нарышкін падчас візіты, піша sb.by.

Кіраўнік СВР Службы вонкавай выведкі Расеі пазначыў і выклікі сённяшняга дня:

«Цэлая група заходніх краінаў, перш за ўсё гэта ЗША, не могуць змірыцца з фармаваннем новага справядлівага парадку, іншага, чым той, які быў пабудаваны Злучанымі Штатамі ў 90-я гады пры такой агрэсіўнай гегемоніі адной дзяржавы. Нашых заходніх, так бы мовіць, партнёраў вельмі непакоіць факт фармавання новых цэнтраў сілы, адным з якіх зʼяўляецца Еўразійскі эканамічны саюз, дзе нашы дзве дзяржавы – Расея і Беларусь – гуляюць вельмі важную, шмат у чым вызначальную ролю. Іх турбуюць поспехі ў функцыянаванні Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Гэта выклік, на які мы павінны адказаць, і мы на яго адказваем: сваімі сіламі, сродкамі».

Hавiны
Лукашэнка – дырэктару знешняй выведкі Расеі: Мы працуем у цесным кантакце
2017.10.17 12:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў