Берасце і Будапэшт звяжа наўпроставы цягнік «Стэфан Баторый»


Кіраўніцтва Беларускай чыгункі на днях правяло перамовы з дырэкцыяй кампаніі Польскія жалезныя дарогі. Адное з ключавых новаўвядзенняў – запуск з сярэдзіны снежня гэтага года новага наўпроставага цягніка Берасце – Будапэшт. У новага пасажырскага складу ўжо ёсць і ўласная назва – «Стэфан Баторый». Цягнік будзе ўключаць некалькі бесперасадачных вагонаў, у якіх пасажыры змогуць дабрацца да Вены і Прагі.

З Менску ў Варшаву і наадварот: як выглядае паездка на новым цягніку

Раней стала вядома, што на час II еўрапейскіх гульняў Берасце і Варшаву звяжа дадатковы часовы цягнік. Гэта дазволіць хутчэй дабірацца да Беларусі заўзятарам з Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Гэты цягнік таксама плануюць зрабіць пастаянным з сярэдзіны снежня, калі будзе зацверджаны новы графік на 2019/2020 гады.

ЛГ, belsat.eu паводле zviazda.by

Глядзі таксама
Каментары