Бензін падаражэў – упершыню ў 2019-м


27 студзеня бензін на запраўках «Беларуснафты» падаражэў на дзве капейкі, дызельнае паліва – на адну.

Згодна з прагнозамі, на запраўках «Беларуснафты» падаражэла аўтамабільнае паліва – першы раз за сёлета. Бензин АІ-92 каштуе Br 1,43, АІ-95-ы і дызельнае паліва – Br 1,54.

На запраўках іншых сетак кошты не змяніліся.

Апошні раз кошты на паліва «Беларуснафта» падвышала 16 студзеня, калі кошты на дызель і бензін АІ-95-К5 выраслі на капейку.

На пачатку студзеня бензін і дызельнае паліва ўпершыню патаннелі: на дзве і адну капейкі адпаведна. Гэта адбылося пасля пераднавагодняга абяцання старшыні «Белнафтахіму» Андрэя Рыбакова знізіць кошты на паліва на ўнутраным рынку.

Такім чынам, кошты пасля сённяшняга падвышэння вярнуліся да ўзроўню канца снежня 2018-га .

Летась паліва даражэла 27 разоў. «Белнафтахім» тлумачыць гэта кампенсацыяў выдаткаў на набыццё нафты.

Справка
У пятніцу кошт аднаго барэлю нафты «Brent» складаў $ 61,64.

Эксперты лічаць, што раздробныя цэны на паліва падвышаюць паступова, каб не выклікаць незадавальнення спажыўцоў.

Некаторыя эканамісты мяркуюць, што падвышэннем коштам на паліва ўлады могуць кампенсаваць праблемы ў эканоміцы.

ДД

Стужка навінаў