Бензін і дызель ізноў даражэюць на капейку


У нядзялю, 21 красавіка ў Беларусі традыцыйна змяняюцца кошты на аўтамабільнае паліва. Раздробныя кошты на дызельнае паліва і бензін павялічацца на 1 капейку, інфармуе «Белнафтахім».

Такім чынам з 21 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-9 складзе 1 рубель 52 капейкі, АІ-95 – 1 рубель 63 капейкі, АІ-98 – 1 рубель 84 капейкі, дызельнае паліва – 1 рубель 63 капейкі.

У канцэрне тлумачаць, што па стане на 19 красавіка з пачатку бягучага году кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 19,4 %, а раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва – у сярэднім на 5,2 %. Гэта не кампенсуе рост выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны, – праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Сёлета кошты на паліва павялічваліся на адну капейку 9 разоў. Павелічэнне адбываецца практычна кожны тыдзень.

Hавiны
«Белнафтахім»: Кошты на паліва надалей паступова будуць змяняцца
2019.04.08 11:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў