Белы дом высяляе расейскіх дыпламатаў


З 2 верасня будынкі гандлёвага прадстаўніцтва РФ у Вашынгтоне і Нью-Ёрку нельга будзе выкарыстоўваць у якасці дыппрадстаўніцтваў.

Забарона датычыць таксама будынку генконсульства і рэзідэнцыі расейскай дыпмісіі ў Сан-Францыска.

ЗША прынялі такое рашэнне, каб усталяваць з Расеяй парытэт па дыппрысутнасці. Маскве прапанавалі перавесці дыпламатаў у іншыя дыпрадстаўніцтвы Расеі на тэрыторыі ЗША.

МЗС Расеі пакуль разважае пра адказ на дзеянні ЗША, паведамляе афіцыйны сайт расейскага вонкавапалітычнага ведамства.

Нагадаем, што ў ліпені Расея запатрабавала скараціць штат амерыканскай дыпмісіі да 455 асобаў. Тады ЗША былі пазбаўленыя права карыстання лецішчам для дыпламатаў і складам. Такім чынам Масква адказала на амерыканскія санкцыі, уведзеныя ў снежні 2016 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў