Белы дом адмовіўся прадставіць дэмакратам звесткі пра перамовы Трампа з Пуціным


Белы дом адхіліў запыт дэмакратаў аб прадстаўленні дакументаў і інтэрв’ю, звязаных з перамовамі прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Пра гэтага гаворыцца ў адпаведным рашэнні адміністрацыі ЗША, якое трапіла ў распараджэнне Politico , а таксама The Hill.

У дакуменце адвакат Белага домe Пэт Чыпалоне сцвярджае, што дыпламатычныя паведамленні прэзідэнта зʼяўляюцца канфідэнцыйнымі, а запыт прадставіць гэтыя звесткі выходзяць за межы законнай сферы расследаванняў Кангрэсу. Чыпалоне таксама адзначае, што такое раскрыццё будзе мець кепскія наступствы на здольнасць Трампа ці будучых прэзідэнтаў весці замежную палітыку.

Раней дэмакраты ў палаце прадстаўнікоў аднавілі адразу некалькі расследаванняў супраць Трампа. У прыватнасці, кіраўнікі трох камітэтаў – па міжнародных стасунках, выведцы і наглядзе за дзейнасцю адміністрацыі – запыталі ў Белага домe інфармацыю пра перамовы Трампа з Пуціным.

Hавiны
Трамп упершыню наклаў вета на рашэнне Кангрэса, каб збудаваць сцяну на мяжы з Мексікай
2019.03.16 10:33

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў