Белтэлерадыёкампанія абяцае агучыць прозвішчы ды месцы вучобы людзей, якія закідалі фарбай іхны будынак


Белтэлерадыёкампанія эмацыйна пракаментавала сённяшні інцыдэнт, у выніку якога цэнтральны ўваход у будынак тэлекампаніі закідалі чырвонай фарбай, і паабяцала апублікаваць прозвішчы і месцы вучобы «мастакоў», калі яны будуць устаноўленыя.

Раніцай 9 чэрвеня ля Белтэлерадыёкампаніі трое ў масках кінулі лямпачкі з фарбай у будынак Белтэлерадыёкампаніі. «Невядомыя «размалявалі» фасад будынку чырвонай фарбай і, не дачакаўшыся водгукаў арт-крытыкаў, спешна рэціраваліся з месца акцыянізму. Пакуль эксперты спрачаюцца аб яго мастацкай каштоўнасці для чалавецтва, Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў прыкметах здзяйснення злачынства па артыкуле 339 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь – «хуліганства», – паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”210327″ img_size=”large”][vc_column_text]Выканаўцам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Белтэлерадыёкампранія абяцае паведаміць прозвішчы хуліганаў, іхных настаўнікаў, а таксама месцы навучання, як толькі гэта стане вядомым. «Фарба з фасаду змываецца хутка. А вось з асоб бацькоў і блізкіх, якія ўбачылі сваіх крэатыўных дзяцей у крымінальнай хроніцы праграмы «Зона Х», фарба сораму сыдзе не так хутка», – падае прэс-служба.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі, здзяйсняльнікі хацелі дамагчыся ўвагі медыяў і славы, але «толькі прымазаліся да славы вандалаў усіх часоў і народаў, якія спальвалі кнігі ў 30-ых, якія знішчалі помнікі альбо руйнавалі Пальміру зусім нядаўна». «Тым самым, сваёй дурной выхадкай «маляры-кідалы» толькі падкрэслілі грамадскую значнасць кантэнту, вырабленага Белтэлерадыёкампаніяй», – напісана ў паведамленні прэс-службы

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў