«Белтэлекам» павышае кошты на паслугі

«Белтэлекам» паведаміў, што з 21 снежня 2020 года павышаецца кошт паслуг электрасувязі, тарыфы на якія рэгулююцца дзяржавай.

Паводле «Белтэлекаму» такое рашэнне аб пераглядзе рэгуляваных тарыфаў было прынята, каб ураўняць іх да выдаткаў на сувязь. Аднак тарыфы на сувязь павысяцца толькі для фізічных асобаў. Для юрыдычных асобаў яны застануцца без зменаў.

Такім чынам адбудзецца змяненне коштаў тарыфаў:

  • на мясцовую сувязь павысяцца на 4,5%;
  • на міжгароднюю сувязь – на 18%;
  • на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт павялічацца на 1,46%;
  • на іншыя паслугі электрасувязі павышаюцца ў сярэднім на 5%.

«Белтэлекам» кажа, што такое павышэнне тарыфаў дасць магчымасць прадпрыемству працягнуць рэалізацыю маштабных тэлекамунікацыйных праектаў, у прыватнасці будаўніцтва PON-сетак.

АД, belsat.eu

Hавiны