БелТА: У Беларусі затрымалі 33-х баевікоў расейскага «Вагнэру»


Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Менскам затрымалі баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», паведамляе БелТА.

Паводле выдання, у Беларусь прыбылі больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расейцы мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх – тры вялікія цяжкіх валізкі, загружалі якія ў транспартны сродак некалькі мужчын.

Аб’ектыў
КДБ і «вагнэраўцы»: сапраўдны пошук наймітаў ці толькі яго імітацыя?
2019.03.11 23:10

Па прыбыцці ў Менск ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Менску і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула гатэль 27 ліпеня, пераехаўшы ў адзін з санаторыяў Менскага раёна.

У санаторыі расейцы звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрным для расейскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем ў стылі мілітары: спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, імкнучыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і асяроддзе санаторыя.

29 ліпеня ноччу 32 чалавекі сіламі групы “А” КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманыя. Яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.

Гарачы каментар
«Мы цяпер ведаем усе 11 імёнаў беларускага cпісу «Вагнэра»
2018.10.04 21:29

Спіс затрыманых:

  1. Мілаеў Арэм Віктаравіч, 01.02.1981 г. н.;
  2. Бахцігараеў Тахір Мінігаяновіч, 18.04.1980 г. н.;
  3. Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 18.04.1980 г. н.;
  4. Лі Уладзімір Аляксандравіч, 26.07.1989 г. н.;
  5. Кажэўнікаў Андрэй Юр’евіч, 16.01.1980 г. н.;
  6. Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 08.07.1978 г. н.
  7. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 21.07.1981 г. н.;
  8. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г. н.;
  9. Дрыга Алег Ігаравіч, 03.06.1986 г. н.;
  10. Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 25.06.1976 г. н.;
  11. Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 26.12.1984 г. н.;
  12. Харытонаў Дзяніс Юр’евіч, 16.03.1980 г. н.;
  13. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 01.01.1972 г. н.;
  14. Кашман Максім Яраслававіч, 06.09.1981 г. н.,
  15. Бубноў Сяргей Генадзевіч, 08.01.1971 г. н.;
  16. Ніжнік Павел Аляксандравіч, 24.06.1987 г. н.;
  17. Селіхаў Уладзімір Іванавіч, 04.10.1986 г. н.;
  18. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 22.10.1986 г. н.;
  19. Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 07.03.1973 г. н.,
  20. Якімаў Уладзімір Сяргеевіч, 19.10.1973 г. н.;
  21. Карымаў Рынат, 15.08.1984 г. н.;
  22. Шубін Аляксандр, 15.01.1996 г. н.;
  23. Шаламенцаў Ігар, 18.08.1975 г. н.;
  24. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 29.09.1988 г. н.;
  25. Зайдулен Рустэм, 06.10.1974 г. н.;
  26. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 24.01.1965 г. н.;
  27. Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 16.08.1975 г. н.;
  28. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 17.05.1987 г. н. ;
  29. Танаў Рафік Кабуловіч, 30.04.1975 г. н.;
  30. Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 23.11.1992 г. н.;
  31. Самарын Павел Львовіч, 11.11.1981 г. н. ;
  32. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 30.12.1977 г. н.;
  33. Шацкі Арцём, 30.07.1982 г. н.

Увечары стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка збірае тэрміновую нараду з чальцам Савету Бяспекі.

Абноўлена
Міліцыянты ачапілі дом старшыні «Маладога фронту». Кажуць пра крымінальную справу
2020.07.29 13:52

Відэа затрымання баевікоў паказалі па «Беларусь 1».

Несупадзенні ў афіцыйнай версіі

У спісе – 33 мужчыны 1965-1992 гадоў нараджэння. Выданне Nexta звярнула ўвагу, што многія найміты знаходзяцца ў базе «Міратворца». Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» адзначае, што некаторыя людзі са спісу былі ўнесеныя ў базу гадзіну таму, а дадаў іх той жа карыстальнік, што і Сяргея Ціханоўскага некалькі дзён таму.

Былы намеснік камандзіра батальёна спецназа арміі «ДНР» пісьменнік Захар Прылепін пацвердзіў URA.RU, што сярод затрыманых у Беларусі расейцаў ёсць яго байцы.

«Ёсць там два ці тры байцы з майго батальёна. Уласна, калі не дзясяткі, то сотні людзей працуюць у ПВК і ўдзельнічаюць у баявых канфліктах», – паведаміў Прылепін.

Ён адмаўляе, што найміты знаходзіліся ў Менску з мэтай дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго, са сталіцы байцы адпраўляліся ў іншыя кропкі свету.

Тэлеграм-канал WarGonzo са спасылкай на крыніцы ў расейскіх спецслужбах таксама паведамляе, што Менск выкарыстоўваўся як транспартны хаб падчас пандэміі каронавіруса для перакідання байцоў ПВК «Вагнэр» у іншыя краіны – «пераважна, афрыканскія».

«Натуральна, беларускія спецслужбы былі загадзя ў курсе і папярэджаныя, а па факце забяспечвалі спакойны працэс у перыяд пандэміі перакідання нашых байцоў на ўсходнія франты. Дамоўленасці аб гэтым транспартным калідоры былі дасягнутыя на самым высокім узроўні і Лукашэнка, вядома, быў у курсе, для чаго вагнэраўцы знаходзяцца ў Менску і куды ляцяць», – піша WarGonzo.

Сястра Андрэя Бакуновіча, якога затрымалі на поўдні краіны, паведаміла «Белсату», што яе брат ужо некалькі гадоў жыве ў Беларусі. Яго затрымалі ў Калінкавічах ва ўласным доме.

«Ён даўно жыве ў Беларусі! Яго сын маленькі, трох гадоў. Ён жыве ў Беларусі тры ці чатыры гады. Ён быў у сваім доме. Яны прыйшлі і забралі яго ў жонкі і дзяцей. Мы наагул не зразумелі, што адбываецца», – распавяла Вольга Бакуновіч.

Нагадаем, што падчас «антыдармаедскіх» пратэстаў 2017 года ў межах так званай «Справы патрыётаў» былі затрыманыя 35 чалавек паводле абвінавачання ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Праз паўгода справа была зачыненая, а затрыманых вызвалілі праз некалькі месяцаў пасля сканчэння пратэстаў.

Hавiны
У ААН разгледзяць справу «Белага легіёну»
2020.01.21 14:56

Паводле міжнародных расследавальнікаў, «вагнэраўцы» у рэжыме сакрэтнасці падпарадкоўваюцца штабу ГРУ, то бок Мінабароны Расеі. Яны ўдзельнічалі ў захопе Крыму 5 гадоў таму, працягваюць ваяваць на расейскім баку ў Данецкай і Луганскай вобласцях і ў Сірыі. Гэтую вайсковую групу заўважылі ў Судане і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе забілі трох расейскіх журналістаў, якія расследавалі дзеянні «вагнэраўцаў». Таксама ў паслужным спісе – Емен, Лівія і Венесуэла.

МГ/НЯ belsat.eu

Стужка навінаў