БелТА не стане забіраць заяву пра «скрадзеныя паролі»


БелТА не збіраецца адклікаць заяву аб правядзенні праверкі пра правамернасць доступу да платнай падпіскі агенцыі. Акрамя таго ў РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» няма паўнамоцтваў для спынення крымінальнага пераследу абвінавачаных грамадзянаў у гэтых злоўжываннях.

Прынамсі адказ з такімі словамі дырэктаркі Белты Ірыны Акуловіч атрымаў сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, на калектыўны зварот грамадзянаў, паведамляе БелаПАН. 700 чалавек пры дапамозе онлайн-платформы Рetitions.by паставілі свае подпісы пад просьбай адклікаць заяву з праваахоўных органаў яшчэ ў дзень правядзення ператрусаў у рэдакцыях БелаПАН і парталу ТUT.by.

Акуловіч акрамя іншага адзначае, што Крымінальна-працэсуальны кодэкс не прадугледжвае ў якасці падставы для спынення крымінальнай справы адкліканне заявы.

«Рашэнне па выніках расследавання будзе прынята органам крымінальнага пераследу, якому калектыўны зварот грамадзянаў з просьбай аб спыненні крымінальнай справы, перададзены», – піша ў адказе на зварот Ірына Акуловіч.

Hавiны
Фігурантаў «справы БелТА» выклікаюць у СК
2018.08.24 14:16

Чытайце яшчэ па справе БелТы:

Меркаванне
«Справа БелТА» – старт прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі?
2018.08.07 19:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў