Белстат заявіў, што сярэдні заробак беларусаў вырас на Br 20


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра сярэдні заробак у кастрычніку 2020 года.

Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у кастрычніку склаў Br 1285. З улікам сярэдняга курсу долара за мінулы месяц, гэты паказнік склаў $ 497.

У параўнанні з вераснем сярэдні заробак павялічыўся на Br 20,5.

Самы вялікі сярэдні заробак у 2020 годзе беларусы атрымалі ў ліпені. Тады ён склаў Br 1287,5, або $ 533 паводле сярэдняга курсу долара за той месяц.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў