Белстат: ВУП вырас на 2,2 %


У студзені-лістападзе валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 2,2 % і склаў Br 97,3 млрд., паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб’ём прамысловай вытворчасці за 11 месяцаў павялічыўся на 6,3 %. Прадукцыйнасць працы за гэты перыяд вырасла на 3,4 %. Абʼём сельгасвытворчасці ў студзені-лістападзе павялічыўся на 4,1 %. Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,6 %.

У 2018 годзе ўрад плануе росту ВУП на 3,4 %.

Сёлета Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі на 2017 год з мінус 0,5 % у траўні да плюс 1,5 % у лістападзе, а ў 2018 годзе беларуская эканоміка, паводле прагнозу ЕБРР, вырасце на 2 %.

Аналітыкі аўтарытэтнага рэйтынгавага агенцтва S&P мяркуюць, што беларуская эканоміка ў 2017-2020 гг. будзе расці ў сярэднім на 2 %. Паводле экспертаў, гэтаму будзе спрыяць нармалізацыя двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй, а таксама паляпшэнне эканамічных паказнікаў асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі – РФ і Еўразвязу.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

 

Стужка навінаў