«Белстат»: ВУП у другім квартале знізіўся на 3,3 %


Паводле другой ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, ВУП склаў Br 33,6 млрд. Першая ў квартале ацэнка эканамичнага росту «была папярэдняю».

«Публікаваныя звесткі заснаваныя на афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, адміністрацыйных дадзеных Міністэрства фінансаў аб выкананні бюджэту, актуалізаваных дадзеных плацежнага балансу Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь і іншых», – патлумачылі ў статыстычным ведамстве.

Першая ацэнка дынамікі ВУП рабілася вытворчым метадам і з’яўлялася папярэдняй, паколькі засноўвалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках.

Сёлета ў студзені адносна аналагічнага перыяду 2019-га года зніжэнне ВУП склала – 1,9 %, у студзені-лютым – 0,6 %, студзені-сакавіку – 0,2 %, студзені-красавіку – 1,3 %, студзені-траўні – 1,8 %, студзені-чэрвені – 1,7 %, студзені – ліпені – 1,6 %, студзені-жніўні – 1,3 %.

Прагнозны рост ВУП на 2020, паводле ўраду, мае скласці 2,8 %. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадбачыць зніжэнне ВУП Беларусі на 3,5 % у 2020 годзе і рост на 1 % у годзе наступным.

Юц Belsat.eu

 

Стужка навінаў