Белстат: рэальныя даходы ішлі ўгару нават у жніўні

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені-жніўні 2020 года выраслі на 5,2 %, калі параўнаць з адпаведным перыядам летась.

Гэтак, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, выглядаў рост даходаў беларусаў:

  • студзень-люты і студзень-сакавік – 7,1 %
  • студзень-красавік – 5,7 %
  • студзень-травень, студзень-чэрвень і студзень-ліпень – 5,4 %
  • студзень-жнівень – 5,2 %

Такім чынам, рост за жнівень зменшыўся на 0,2 %.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,5 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 7,4 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) – 23,3 %, даходы ад уласнасці і іншыя – 4,8 %.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва – гэта атрыманыя грошы, пасля адлічэнны ўсіх падаткаў і карэктавання на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У 2019 годзе рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся на 6 % да ўзроўню 2018 года. Паводле прагнозаў ураду, у 2020 годзе даходы маюць павысіцца не менш чым на 2,4 %.

ЮЦ Belsat.eu

Hавiны