Белстат: рэальныя даходы беларусаў выраслі на 7,3 %


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі, якія ўлічваюць даходы пасля выплаты падаткаў, збораў ды ўзносаў ды скарэктаваныя на ўзровень інфляцыі, у першым квартале 2019 года выраслі на 7,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Hавiны
Нацбанк: у Беларусі паскорыўся рост цэнаў на бензін
2019.05.16 08:18

Сярод грашовых даходаў аплата працы займае 63,5 %. Доля даходаў ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, складае 7,6 %, пенсій, дапамогаў, стыпендый ды іншых трансфертаў – 24,5 %.

На даходы ад уласнасці і іншыя даходы прыходзіцца 4,4 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў