Белстат падлічыў, што хатнія гаспадаркі ў Беларусі на месяц маюць 1290 рублёў


Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця, у Беларусі ў I квартале гэтага года наяўныя рэсурсы на адную хатнюю гаспадарку склалі 1290,3 рублі за месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – 1387,7 рубля за месяц, у сельскіх населеных пунктах – 1038 рублёў за месяц, паведамляе Белстат.

Выбарачнае даследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця таксама прадэманстравала, што грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1214,3 рублёў за месяц, з якіх 905,2 рублёў (74,5 %) выдаткоўваюцца на спажывецкія патрэбы. У склад гэтых выдаткаў Белстат уключае не толькі набыццё прадуктаў харчавання, але таксама алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслугаў.

У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 39,6 %, на набыццё нехарчовых тавараў – 31,1 %, на аплату паслугаў – 26,4 %.

Пры гэтым у лік спажывецкіх выдаткаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя выдаткі, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе выдаткі, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем: банкаўскія ўклады, набыццё нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей.

Аб’ектыў
«Баімся гаварыць, быццам вы не ведаеце…» Заробкі не плацяць, а людзі маўчаць
2019.03.26 22:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў