Белстат не бачыць праблемы ў прыцягванні настаўнікаў да перапісу


Выкарыстанне ў правядзенні перапісу насельніцтва настаўнікаў з’яўляецца звычайнай практыкай. Пра гэта паведаміла 10 верасня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Іна Мядзведзева.

Hавiны
За фаварытку Лукашэнкі настаўніца збірае подпісы ў бацькоўскім Viber-чаце. Скрыны перапіскі
2019.09.10 17:34

Кіраўніца Белстату адзначыла, што ў агульнай колькасці занятых для перапісу настаўнікаў не так і шмат. Больш за тое, паводле яе, Міністэрства адукацыі і мясцовыя органы ўлады прынялі ўсе меры, каб навучальны працэс не пацярпеў, а людзі атрымалі заробак у рамках заканадаўства, піша БелТА.

Агулам у перапісе насельніцтва, які пройдзе з 4 па 30 кастрычніка, задзейнічаюць не менш за 12,5 тыс. перапісчыкаў. Набраць іх плануецца да 16 верасня, каб пасля паспець навучыць.

Hавiны
Перапіс-2019: чаму сацыёлагі баяцца рэлігіі і навошта пазначаць беларускую мову роднай?
2019.08.23 10:38

Іна Мядзведзева адзначыла, што ў перапісе будуць задзейнічаны не толькі супрацоўнікі камітэту, але і органы дзяржаўнай статыстыкі, мясцовыя органы ўлады, супрацоўнікі інтэрнатаў і школаў-інтэрнатаў.

Інтэрнет-перапісам плануецца ахапіць каля 25-30% насельніцтва.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў