Белстат: Летась Беларусь наведалі 300 тыс. турыстаў


Нацыянальны статыстычны камітэта сцвярджае, што за год колькасць замежных гасцей у Беларусі павялічылася ў 2,2 разы.

Летась Беларусь арганізавана наведалі 300 тыс. замежных турыстаў, адзначыў Белстат, які за 2014 год налічыў у Беларусі 137,4 тыс. гасцей з замежжа (гэта прыкладна ў 2,2 разы менш, чым летась).

Часцей за ўсё Беларусь наведваюць расейцы. Самымі частымі гасцямі з краінаў па-за СНД былі прасдастаўнікі Нямеччыны, Кітаю, Італіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Францыі ды Эстоніі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, павялічыўся і час, які замежнікі праводзяць у Беларусі – у сярэднім па 5 дзён летась (у пазамінулым годзе – 4 дні).

Калі верыць Белстату, то за год значна ўзрасла колькасць беларусаў, якія вандруюць па краіне: 91,5 тыс. Асобаў летась у параўнанні з 56,2 тыс. асобаў у пазамінулым годзе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў