«Белсату» – 10 гадоў. Каму мы дапамаглі – серыя ролікаў


Ужо 10 гадоў мы маем гонар быць разам з вамі і падзяляць вашыя каштоўнасці.

Да свайго юбілею «Белсат» падрыхтаваў 10 кароткіх фільмаў, якія паказваюць ягоныя каштоўнасці, на прыкладзе чалавечых гісторыяў.

Кожны ролік апавядае пра адну асобу і пакажа, што каштоўнасці «Белсату» гэта насамрэч каштоўнасці ўсіх беларусаў. Кожны фільм будзе мець гаштаг #10гадоўпобачзвамі.

Першы ролік распавядае гісторыю Алены Куколь. У ліпені сёлета жанчына хацела прадаць нырку. Спадарыня Алена ўжо 25 гадоў у адзіночку выхоўвае траіх дзяцей. Адзін сын Алены Куколь – з абмежаванымі магчымасцямі. Улетку да яе прыехала камісія па справах няпоўнагадовых, пагражалі забраць Руслана, калі не адрамантуе хату. Аб’яву пра продаж ныркі пабачылі журналісты «Белсату». У выніку тэлеканал дапамог сабраць ёй Br 10 000.

Кожны тыдзень да 10 снежня вас чакае новая гісторыя.

З самога пачатку існавання тэлеканал вызначыў сваю місію і кіраваўся яснымі прынцыпамі, якія сабраныя ў спісе каштоўнасцяў «Белсату».

Нашыя каштоўнасці:

1. Свабода і незалежнасць у абмене думкамі ды поглядамі.

2. Праўда як імкненне ведаць фактычны стан рэчаў.

3. Роўнасць перад законам і палітычная дэмакратыя.

4. Права чалавека абіраць жыццёвы шлях.

5. Вера і духоўныя каштоўнасці.

6. Незалежнасць і суверэнітэт Беларусі.

7. Культура і мова Беларусі – на бацькаўшчыне і па-за яе межамі.

8. Гісторыя і еўрапейскія карані Беларусі.

9. Талерантнасць і шанаванне правоў меншасцяў, а таксама адметныя традыцыі Беларусі ў гэтай галіне.

10. Разнастайнасць меркаванняў.

11. Нонканфармісцкае стаўленне ды ініцыятыва.

12. Пабудова грамадзянскае супольнасці, развіццё пачуцця грамадзянскай салідарнасці.

 

Стужка навінаў