«Белсату» – 10 гадоў! Дзякуй, што Вы з намі!


Першы беларускамоўны незалежны тэлеканал пачаў вяшчанне роўна 10 гадоў таму. Ідэя незалежнага вяшчання ў Беларусі шмат каму падавалася недасяжнаю, аднак – сталася рэчаіснасцю! 10 гадоў мы працуем для Вас!

Мы распачалі трансляцыю 10 снежня Сусветны дзень правоў чалавека. З тых часоў штодня мы распавядаем пра самыя значныя падзеі ў Беларусі і свеце. Нашыя здымачныя працуюць у кожным буйным горадзе краіны ды па за яе межамі, карэспандэнты гатовыя выехаць у кожную кропку Беларусі, каб распавесці гледачам тыя гісторыі, пра якія афіцыйныя падцэнзурныя СМІ ніколі не здымуць сюжэту і не напішуць ні радка.

«Белсат» сёння – гэта жывы эфір з навінамі і каментарамі, журналісцкія расследаванні, публіцыстыка і рэпартажы без палітычнай цэнзуры.

Дакументальныя рэпартажы і фільмы «Белсату» сталіся нашаю візітоўкаю і гонарам. Пра іх якасць сведчаць шматлікія ўзнагароды для нашых аўтараў. Пры гэтым усе гэты стужкі даступныя для нашых гледачоў бясплатна ў фільматэцы «Белсату».

https://www.youtube.com/playlist?list=PLLxQpYG35cp2wdrV9WfAcf4r7aFBj1lEF

Яшчэ адным сведчаннем эфектыўнасці нашай працы служыць… няспынны пераслед нашых журналістаў з боку ўладаў. А вясновых пратэстаў «недармаедаў» нашыя аператары і журналісты, што ладзяць стрымы з акцый пратэсту, апынуліся пад пільнай увагаю міліцыянтаў, якія выконваюць палітычную замову. Нашых журналістаў таксама пераследуюць за востра-сацыяльныя матэрыялы.

Там, дзе квітнее карупцыя, злоўжыванні, чынавенскае ды міліцэйскае бязмежжа – журналісты «Белсату» гатовы дапамагаць шараговым грамадзянам. Але за гэтую дапамогу нам даводзіцца плаціць: арыштамі, канфіскацыямі, судамі і штрафамі.

Нашыя журналісты з рызыкаю для жыцця рыхтавалі матэрыялы і здымалі дакументальныя фільмы падчас супрацьстаяння на Майдане, на вайне на Данбасе ды падчас актыўнай фазы анексіі Крыму. Праз нашую прынцыповую незалежную пазіцыю мы заваявалі гледачоў па-за межамі Беларусі: ува Украіне, Расеі, Казахстане. Для нашых новых гледачоў з пост-савецкай прасторы ў 2017 годзе мы запусцілі адмысловую праграму.

Самыя свежыя ды архіўныя праграмы «Белсату» можна знайсці на старонцы belsat.eu. Таксама праз сайт вы можаце глядзець онлайн трансляцыю эфіру .

Далучайце да нас у сацыяльных сетках:

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў