«Белсат» зрабіў файныя стыкеры для Telegram. Запампоўвайце!


Мы зрабілі дванаццаць Telegram-стыкераў адмыслова для вас!

У стыкерах вы можаце пазнаць некаторых нашых журналістаў і вядоўцаў праграмаў.

Напрыклад, нашых рэпартэрак, вядомых сваімі стрымамі з акцыяў пратэсту:

 

Вядоўцы папулярных праграмаў цяпер таксама заўжды ў вашым Telegram:

 

Да таго, у стыкерах з гумарам адлюстраваныя і сумныя моманты працы белсатаўцаў у Беларусі:

І, канешне, вы можаце спампаваць адмысловы «юбілейны» стыкер, які нагадвае, што ў сыходзячым 2017-м наш тэлеканал адсвяткаваў 10 гадоў эфіру.

Нашыя новыя стыкеры для Telegram можна спампаваць проста цяпер па спасылцы: https://t.me/addstickers/Belsat

КА, belsat.eu

Стужка навінаў