«Белсат» распавядае пра людзей з асаблівасцямі на выставе фотагісторыяў у Менску


Сёння ў Менску адчыняецца выстава фотагісторыяў «Punktum 16+». У Літаратурным музеі Петруся Броўкі выстаўленыя 10 найлепшых фотапрацаў ад новых аўтараў з усёй Беларусі. Гэтая выстава – фінальная фаза навучальнага курсу «Фотагісторыя па пунктах» ад Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтары фота шмат эксперыментавалі, шукалі сябе і балючыя пытанні ў грамадстве – і ім удалося не банальна раскрыць сурʼёзныя тэмы.

На выставе можна ўбачыць гісторыі людзей ды іхныя пачуцці: адзіноту, чаканне, іхныя ўспаміны, а таксама аповеды пра месцы: вёску і горад, якія запалі фотамастакам у самае сэрца.

Нашая фатографка Вольга Васільева стала адною з аўтарак праекту. Яна распавядае пра Алесю Цумараву, якую грамадства Магілёва праз народнае галасаванне абрала «Асобай года 2018». Нягледзячы на інваліднасць Алеся не скардзіцца на жыццё, не сядзіць у чатырох сценах – яна зрабілася паспяховай бізнесоўкай і рэалізуе свой патэнцыял напоўніцу.

Як вельмі актыўны чалавек, Алеся бярэ ўдзел шмат у чым, і часта атрымлівае ўзнагароды за сваю рашучасць і настойлівасць.

Запрашаем на адкрыццё фотавыставы сёння а 18:30 у Літаратурны музей П. Броўкі на К. Маркса, 30 у Менску. Уваход вольны.

ВВ belsat.eu

Стужка навінаў