«Белсат» прымусіў берасцейскіх міліцыянтаў зрабіць фотасесію для сцяны


17 чэрвеня Belsat.eu паведаміў, што ў цэнтры Берасця зʼявіўся чарговы сацыяльны прынт.

На публікацыю імгненна адрэагавалі мясцовыя міліцыянты, апублікаваўшы ў сваім афіцыйным «Тўітэры» фотаздымкі сцяны дому па вуліцы Карбышава.

Пасля гэтага з рэдакцыяй звязаўся чалавек, які ўзяў адказнасць за акцыю.

«Яны б хоць абадралі да канца, каб кавалкаў паперы не заставалася», – сказаў аўтар прынту.

Увесну «Белсат» пісаў пра берасцейскага Бэнксі, які змагаецца з акумулятарным заводам пры дапамозе мастацтва. Ягоныя прынты старанна замазвалі фарбаю.

belsat.eu

Стужка навінаў