«Белсат» – пераможца Вольнага Слова ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне»


Узнагароду ў жанры «Журналісцкае раследаванне» атрымалі Станіслаў Івашкевіч і Зміцер Міцкевіч.

Нашыя калегі знялі фільм пра афшоры сяброў Лукашэнкі. Расследаванне датычыць механізмаў завышэння коштаў на сталічную нерухомасць.

Сярод пераможцаў конкурсу ў пяці намінацыях – Юлія Шаблоўская, Настасся Занько, Адар’я Гуштын, Настасся Роўда, Зміцер Панкавец, Аляксандр Класкоўскі ды іншыя.

Вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» абвясцілі падчас канферэнцыі «Бяспека журналістаў». Конкурс «Вольнае слова» кожны год праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

«Белсат» атрымліваў прызы ў гэтай намінацыі ў 2018 і 2019 гадах. Тады нашыя журналісты атрымалі 2-е і 3-е месца.

Аб’ектыў
Сярод лаўрэатаў прэміі «Вольнае слова» журналісты «Белсату»
2018.09.07 23:30

belsat.eu

Стужка навінаў