«Інтэлектуальны клуб» Святланы Алексіевіч. Альгерд Бахарэвіч супраць Віктара Марціновіча. ОНЛАЙН


26 сакавіка пройдзе чарговае паседжанне «Інтэлектуальнага клубу» Святланы Алексіевіч, у якім возьмуць удзел пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Мадэратарка імпрэзы журналістка Святлана Калінкіна.

Адразу пасля атрымання нобэлеўскай узнагароды Святлана Алексіевіч заявіла пра тое, што патраціць прэмію або яе частку на інтэлектуальны клуб для Беларусі, куды будзе запрашаць людзей з усяго свету.

Госцяй першага паседжання клубу ў снежні 2016-га стала перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова. У сустрэчах ужо ўзялі ўдзел пісьменнікі Уладзімер Сарокін, Людміла Ўліцкая і Рута Ванагайце, рэжысёр Аляксандар Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі ды дакументаліст і фатограф Ян Арт’юс Бэртран.

Трое беларусаў на сустрэчы на наступным тыдні сталі адказам пісьменніцы на крытыку таго, што яна не запрашае ў клуб беларусаў.

Тэма размовы – «Цана кампрамісу».

Сустрэча пройдзе 26 сакавіка а 19-й гадзіне ў амбасадзе Літвы ў Менску.

«Памяшканне там невялікае, але, мяркуем, 250 чалавек там змесціцца», – распавялі арганізатары імпрэзы.

«Белсату» зладзіць онлайн-трансляцыю сустрэчы на нашым канале на «YouTube».

ДД belsat.eu

Стужка навінаў