Каму і як «Белсат» дапамог ў 2016-м


Сёлета мы зрабілі нямала добрых справаў, якімі з нагоды 9-га дня народзінаў «Белсату» не сорамна падзяліцца і пахваліцца.

Інваліды-вазочнікі – як вязні ў сваіх кватэрах. Сюжэт на «Белсаце» дапамог, але гэта толькі пачатак

У 2008 годзе ў Берасці на вуліцы Ясневай 14 пабудавалі звычайны дом. Але мясцовыя ўлады пастанавілі зрабіць яго «сацыяльным» і пасяліць туды людзей з інваліднасцю. Вось толькі прыстасаваць пад патрэбы інвалідаў – «забыліся». Толькі ў 2016-ым пасля сюжэту на нашым канале мясцовыя чыноўнікі запрасілі жыхароў дому на сустрэчу з намеснікам старшыні берасцейскага аблвыканкаму Віктарам Сакоўскім. Чыноўнік запэўніў, што ў доме будзе ўсталяваны пад’ёмнік.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=W-iWyZ2NXh0″][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Belsat.eu выратаваў ад спалення 440 папугаяў

Сёлета мазырскія памежнікі спынілі непадалёк украінскай мяжы аўтамабіль з 440 птушкамі амадынамі, хвалістымі і німфавымі папугаямі ды разэламі. Дакументаў на птушак не было, таму папугаяў канфіскавалі. У 2008 годзе падобны прэцэдэнт скончыўся спальваннем канфіскаваных птушак.

«Вялікі дзякуй за дапамогу з распаўсюдам інфармацыі пра папугаяў. Дзякуючы нашым супольным намаганням атрымалася перадухіліць жорсткае спаленне птушак. Па стане на ўчорашні вечар было вядома, што ветэрынарная служба прызнала птушак здаровымі і гатовая была перадаць Менскаму заапарку», – гаворыцца ў заяве Беларускай партыі «Зялёныя» і грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Дзякуючы «Белсату» ў дамах берасцейцаў аднавілася праца ліфтаў

19 траўня belsat.eu апублікаваў навіну пра адключэнне грузавых ліфтаў у дамах № 318, 320, 334, 336 на вул. Маскоўская ў Берасці. Пасля публікацыі на нашай старонцы жыхарам уключылі грузавы ліфт, але адключылі адзін з двух звычайных. Зранку 26 траўня нашыя карэспандэнты зноў патэлефанавалі ў берасцейскае ЖРЭУ. Чыноўнікі папрасілі гадзіну, каб разабрацца. У другой палове дня ўва ўсіх чатырох дамах зноў запрацавалі ўсе тры ліфты.[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Пасля рэпартажу «Белсату» чыноўнік-карупцыянер са Слоніму трапіў пад следства

«Герой» расследавання Алеся Залеўскага зацікавіў праваахоўнікаў. Рэпартаж пра карупцыю ў слонімскай ЖКГ выйшаў яшчэ ў кастрычніку 2014 года. У ім распавядалася гісторыя жыхароў вуліцы Танкістаў у Слоніме, якім падчас прыватызацыі выставілі кошты капітальнага рамонту, які па сутнасці ў іх і не праводзіўся. Аўтар рэпартажу ў свой час быў пакараны судом за «працу без акрэдытацыі». Тады Алесь Залеўскі атрымаў штраф каля $ 500 паводле тагачаснага курсу. У снежні 2015-га дырэктар слонімскага ЖРЭА звольніўся. Цяпер Дэпартамент фінансавых расследаванняў вядзе следства ў гэтай справе.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

5 хэпі-эндаў дзякуючы праграме «Рэпартэр»

Першая ў Беларусі мадэль з ДЦП Ангелінa Уэльская цяпер працягвае кар’еру ў Мілане.

Ганна Ярчынская, гераіня гісторыі пра дзяўчынку-сірату, якая стала валанцёркай, знайшла сям’ю і змагла сабраць грошы на запіс аўтарскіх песняў.

Арнітолагі, якія вышуквалі гнёзды чорных буслоў, каб зрабіць вакол іх ахоўную зону, атрымалі грошы на свой праект.

Алена Кароль, хворая на спінальную цяглічную атрафію, знайшла грошы на аперацыю, якая выратавала ёй жыццё. Цяпер яна сама дапамагае хворым дзецям.

Жыхары Гомля дамагліся адмены рэканструкцыі гістарычнай вул. Пралетарскай, якую планавалі пашырыць, і галоўнай плошчы гораду, дзе хацелі зрабіць тры падземныя пераходы.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Чыноўнікі ў Зэльве мяркуюць, што гарачая вада жыхарам патрэбная не заўсёды

Сёлета ў Зэльве, што на Гарадзеншчыне, праводзіўся своеасаблівы сацыяльны эксперымент. Мясцовыя чыноўнікі вырашылі, што жыхарам непатрэбная гарачая вада круглыя содні – досыць даваць у будныя дні некалькі гадзінаў зранку і ўвечары ды ў выходныя. Пасля выхаду ў эфір сюжэту нашага тэлеканалу чыноўнікі спынілі «эксперымент» і далі ваду жыхарам райцэнтру.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Пасля публікацыі на Belsat.eu ў Горадні знялі плакат з памылкаю

Нагадаем, што гарадзенскія чыноўнікі павесілі віншавальны плакат, дзе замест старой Горадні змясцілі фота Віцебску.[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

«Белсат» выправіў памылкі на білбордзе Міністэрства культуры

Сёлета ў Менску з’явіліся плакаты, якія рэкламавалі віртуальны тур па музеях Беларусі. Плакат меў быць па-беларуску.

Аднак мяккі знак у слове «любіш» пісацца ня мусіць. Апроч таго, па-расейску напісанае і слова «сваю». Гэта ўжо не першы выпадак грубых памылак у надпісах па-беларуску ў плакатах, распрацаваных Міністэрствам культуры. Пасля таго, як «Белсат» звярнуў увагу на няўдалыя плакаты, куратар праекту папрасіла прабачэння за білборды з памылкамі.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Пасля публікацыі на «Белсаце» ўлады ўзяліся за добраўпарадкаванне памятнага месца Элізы Ажэшкі

Дарогу на Мінявічы заасфальтавалі, а вакол крыжа Яна і Цэцыліі пачалі рабіць каменную агароджу.

Напрыканцы чэрвеня Belsat.eu апублікаваў артыкул пра жахлівы стан комплексу Мінявічы–Багатырэвічы, дзе Эліза Ажэшка пісала свой раман «Над Нёмнам». Праехаць туды можна было толькі па пыльнай грунтовай дарозе, далей турыст меўся ісці па ўскрайку поля, пакуль не дойдзе да спарахнелага крыжа з польскімі сцяжкамі ды лампадкамі побач.[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Гарадзенскі ЖЭС адрэагаваў на артыкул сайту Belsat.eu пра затоплены падвал

Пасля публікацыі на Belsat.eu «10 гадоў падвалы залівае лайном. Рэакцыя ЖЭС: “разбярэмся, пасыплем хлёркаю”» пра сутарэнні, якія ўвесь час затапляюць каналізацыйныя сцёкі, гарадзенскія камунальнікі памянялі абшыўку на трубах, а ў затапленнях звінавацілі… жыхароў дому і «туалеты для катоў».[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Пасля рэзананснай публікацыі на «Белсаце» пра аварыю ў Астраўцы Літва выклікала амбасадара Беларусі

У траўні Belsat.eu апублікаваў здымкі аварыі на БелАЭС. Здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка. Улады Беларусі зняпраўджвалі гэтую інфармацыю, але пазней былі вымушаныя прызнаць, што на АЭС здарылася «пазаштатная сітуацыя». 8 чэрвеня Літва ўручыла ноту з нагоды інцыдэнту на АЭС у Астраўцы.[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

«Белсат» падштурхнуў выплочваць заробкі ў Докшыцкім раёне і 2-х аграгаспадарках Сенненскага раёну

«У вёсцы Вялікія Сітцы Докшыцкага раёну людзі сядзелі без заробку з верасня мінулага года – людзі хадзілі на працу, можна сказаць, па звычцы», – распавядае baj.by вядоўца праграмы Алесь Залеўскі.

«У іх быў вельмі цяжкі эканамічны стан, поўнае безграшоўе… Калі мы туды прыехалі, усё кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі не тое што не баялася выказвацца на камеру, а наадварот – вельмі ахвотна распавядала аб праблеме. Бо людзі таксама без заробку сядзяць і ўжо не могуць гэтага трываць. Адразу пасля нашага візіту раённае кіраўніцтва мусіла ўсё ж пачаць выплачваюць заробкі – на дадзены момант выплацілі ўжо за верасень і кастрычнік, а бліжэйшымі днямі абяцаюць выплаціць за ўвесь 2015 год», – кажа Залеўскі.

Дзякуючы праграме «Людскія справы» працаўнікам прадпрыемстваў Сеннецкага раёну пачалі пагашаць запазычанасць па заробку, які не плацілі амаль 8 месяцаў.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Расследаванне «Белсату» нагадала следчым пра карумпаваных падаткавікоў

1 красавіка наш тэлеканал распавёў гісторыю ІП з гораду Масты. Мясцовыя падатковыя інспектары прысвоілі сабе ягоны тавар. Інспектары здзейснілі злачынства пад выглядам законнай канфіскацыі. 29 красавіка Упраўленне следчага камітэту Гарадзенскай вобласці паведаміла, што ў дачыненні інспектараў распачалі крымінальную справу.

[/vc_column_text][vc_separator color=”orange” border_width=”2″][vc_column_text]

Улады бачаць сюжэт на «Белсаце» – і пачынаюць вырашаць праблему

[/vc_column_text][vc_column_text]

Беларускія вяскоўцы пра «Белсат»: Не дай Бог, каб яго закрылі!

Як тэлеканал дапамагае людзям развязаць праблемы?

Калі вам патрэбная дапамога і вы згубілі надзею на тое, што вас пачуюць – пішыце на адрас belsat.eu@gmail.com, а таксама паведамляйце нам пра свае праблемы або несправядлівасць праз сацыяльныя сеткі «Facebook», «Vk», «Twitter».

belsat.eu

Стужка навінаў