«Белсат» правёў стрым з Менску. З-за антыпарада ў Бабруйску палову гораду заблакавалі


9 траўня тэлеканал «Белсат» вёў онлайн-трансляцыю з параду да Дня Перамогі ў Менску. Зладзіць стрым з антыпараду ў Бабруйску не ўдалося – нашага аператара затрымалі ў Мар’інай Горцы.

Фота
11-тысячныя трыбуны былі поўныя. Парад у Менску ў фотаздымках
2020.05.09 14:33

12:29 (Мар’іна Горка) Аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку выпусцілі. Паводле яго, супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, якой ён кіраваў, каб праверыць, ці не знаходзіцца аўто ва ўгоне. Даішнікаў не задавальняў vin-нумар машыны. Машыну аддалі, узялі тлумачэнні.

Абноўлена
У Мар’інай Горцы на 3 гадзіны затрымалі аператара «Белсату»
2020.05.09 09:26

12:17 (Бабруйск) На вуліцы Інтэрнацыянальная стаіць калона аўтамабіляў. Усе сігналяць. Раней у мясцовых Telegram-чатах абмяркоўвалася прапанова зладзіць альтэрнатыву антыпараду на вуліцы Менскай – карыстальнікі прапаноўвалі ездзіць па горадзе і сігналіць.

11:59 (Менск) Падчас параду адзін з жаўнераў страціў прытомнасць.

11:45 (Менск) У сваёй прамове на парадзе 9 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не магла адмяніць святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі.

Hавiны
Лукашэнка пра парад: «Мы проста не маглі інакш»
2020.05.09 11:36

11:40 (Бабруйск) Уздоўж вуліцы Менскай у Бабруйску стаяць патрулі ДАІ.

Фота
Палову Бабруйску перакрылі патрулі ДАІ. Там хацелі арганізаваць антыпарад
2020.05.09 11:37

11:30 (Менск) Калона вайсковай тэхнікі праехала па праспекце Машэрава.

Hавiны
Вайсковая тэхніка ў чаканні параду 9 траўня. Фотарэпартаж
2020.05.09 09:43

11:10 (Менск) Трыбуны, куды можна было трапіць па білетах, запоўненыя.

11:00 (Бабруйск) У Telegram-чаце «Бобруйск для жизни» карыстальнікі паведамляюць, што на пад’ездзе да вуліцы, дзе была запланаваная акцыя Сяргея Ціханоўскага, стаяць патрулі ДАІ. Паводле бабруйскай карэспандэнткі «Белсату» Марыны Малчанавай, вуліца Менская цалкам перакрытая.

Антыпарад у Бабруйску ініцыяваў блогер

Пасля афіцыйнага параду «Белсат» планаваў паказаць антыпарад у Бабруйску, які хацелі арганізаваць паплечнікі блогера Сяргея Ціханоўскага.

«А 12-й гадзіне актывісты выставяць уздоўж вуліцы Менскай свае аўтамабілі з уключаным сігналам аварыйкі і гукавым сігналам, па абодвух баках вуліцы», – абвесціў блогер на сваім YouTube-канале.

На жаль, міліцыянты затрымалі ў Мар’інай Горцы нашага аператара і мы не змаглі паказаць вам акцыю Сяргея Ціханоўскага. Акрамя таго, месца правядзення антыпараду заблакавалі супрацоўнікі ДАІ.

Hавiны
9 траўня ў Менску пройдзе не толькі парад, але і вялікі канцэрт
2020.05.06 10:48

ЮВ, КА belsat.eu

Стужка навінаў