«Белсат» і Трамп дапамаглі адстаяць аўтавакзал у Доўску


Пасля сюжэту на «Белсаце» аўтавакзал у Доўску зноўку адчыняць. Пра гэта паведаміў актывіст Аляксей Паўлоўскі. Паводле яго, у Доўск 5 сакавіка прыязджала камісія з прадстаўнікоў Рагачоўскага райвыканкаму і Доўскага сельсавету. Камісія пайшла на саступкі і пастанавіла вярнуць усё, як было.

Аўтавакзальныя касы адчыняцца 13 сакавіка. Яны не працавалі амаль месяц, з 18 лютага. Мясцовыя жыхары былі вымушаныя ў маразы чакаць аўтобусы на дварэ. Таксама зачынілі прыбіральню, што выклікала вялікія нязручнасці, наракалі і на адсутнасць сметніц.

Hавiны
«Надзея толькі на вас»: 13 беларусаў паскардзіліся Трампу на ліквідацыю аўтобуснай станцыі ў Доўску
2019.02.26 21:51

Тады Гомельскі аблвыканкам палічыў, што прадпрыемства стратнае і яго трэба зачыніць. Пасля чаго жыхары Доўску і транзітныя пасажыры напісалі калектыўны зварот да прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, каб ён даслаў ім вігвам, сметніцу і лаўку.

Цяпер людзям вернуць невялікае памяшканне з касамі, куды можна будзе ўвайсці, каб пачакаць свой рэйс. У касах можна будзе набыць квіток у прыбіральню. Пытанне са сметніцамі таксама развязваюць. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі ў Рагачоўскім райвыканкаме.

Вольга Васільева, belsat.eu

Стужка навінаў