Belsat.eu трапіў на закрытую прэзентацыю жывапісу для дзяржаўнай прэсы


[/vc_column_text][vc_column_text]Унікальную калекцыю жывапісу «парыжскай школы» ў Горадню прывёз «Белгазпрамбанк». Прэзентацыя палотнаў выбітных экспрэсіяністаў у Новым замку была закрытай – толькі для дзяржаўнай прэсы, але Belsat.eu ўдалося патрапіць.

Вернісаж у Горадні з’яўляецца часткай маштабнага праекту – «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», які ўжо дэманстраваўся ў Вільні, Віцебску, Гомлі ды Менску. На сёння калекцыя «Белгазпрамбанку» з’яўляецца найбуйнейшым зборам экспрэсіяністаў гэтага кірунку не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй Еўропе.

Глядзіце яшчэ >>> Што выбіла з раўнавагі цэнзараў? Мастак апублікаваў забароненыя ў Менску карціны

У Горадню прывезлі палотны, аўтары якіх звязаныя з нашым рэгіёнам паводле нараджэння. У прыватнасці былі выстаўленыя працы Пінхуса Крэменя, які паходзіць з Жалудку, ды Восіпа Любіча з Горадні. Толькі ў 2011 годзе іх імёны, дагэтуль добра вядомыя ў Еўропе, вярнуліся і на Радзіму – разам з карцінамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”48898″ img_size=”large”][vc_column_text]Прамаўляе дырэктар музею ў Новым замку Юрый Кітурка[/vc_column_text][vc_single_image image=”48894″ img_size=”large”][vc_column_text]Старшыня праўлення «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка[/vc_column_text][vc_single_image image=”48890″ img_size=”large”][vc_column_text]Узнагарода для мастака Аляксандра Балдакова[/vc_column_text][vc_column_text]Творы Любіча і Крэменя цяпер уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

На закрытай прэзентацыі 27 лістапада прысутнічала практычна ўсё кіраўніцтва банку. Старшыня праўлення Віктар Бабарыка ўзнагародзіў гарадзенскага мастака Аляксандра Балдакова прэміяй «Арт-Беларусь» ды ўручыў жывапісцу чэк на суму € 7 тыс.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў