Найлепшыя матэрыялы «Белсату» у 2016 годзе


Незалежны тэлеканал «Белсат» падвёў вынікі 9-га года працы ды вызначыў найлепшыя матэрыялы, створаныя сёлета.

10 снежня 2007 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека, распачаў спадарожнікавую трансляцыю незалежны беларускі тэлеканал «Белсат». Сёлета ён адзначыў сваё 8-годдзе адначасова ў двух гарадах – у Менску ды Варшаве, дзе прайшлі святочныя імпрэзы.

У Варшаве для гасцей ды прадстаўнікоў «Белсату» свае гіты выканаў легендарны Лявон Вольскі, які выступіў з сябрамі-музыкамі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Карэспандэнтка «Белсату» Аліна Коўшык, якая была на ўручэнні Нобэлеўскай прэміі для Святланы Алексіевіч па літаратуры ў Стакгольме, перадала дырэктарцы незалежнага тэлеканалу Агнешцы Рамашэўскай-Гузы адмысловы плакат, на якім нобэлеўская лаўрэатка напісала словы падзякі для «Белсату» за асвятленне Нобэлеўскага тыдня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62329″ img_size=”large”][vc_column_text]Карэспандэнтка «Белсату» Аліна Коўшык перадала дырэктарцы тэлеканалу плакат са словамі падзякі ад нобэлеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч[/vc_column_text][vc_column_text]

Рэжысёр Юрый Хашвацкі спяваў на імпрэзе «Белсату»
Рэжысёр Юрый Хашвацкі спяваў на імпрэзе «Белсату»

Святочная імпрэза для белсатаўцаў прайшла таксама ў Менску – на ёй выступіў гурт «Рэха». Для белсатаўцаў спявалі таксама бард Кася Камоцкая ды рэжысёр Юрый Хашчавацкі, які выканаў некалькі песняў адэскага шансону.

Супрацоўнікі незалежнага тэлеканалу выслухалі таксама відэазварот заснавальніцы і дырэктаркі «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.[/vc_column_text][vc_column_text]Спадарыня Агнешка Рамашэўская-Гузы павіншавала белсатаўцаў з тым, што ўпершыню ў гісторыі пісьменніца з Беларусі атрымала Нобэлеўскую ўзнагароду па літаратуры.

«Дзякуючы Святлане Алексіевіч і Нобэлеўскаму камітэту гэты зачатак свабоды і грамадзянскай супольнасці, які мы ствараем разам, атрымаў ад лёсу вялікі падарунак. Нобэль часта мае выбуховую моц – можа змяняць свет да лепшага і знішчаць турэмныя муры. Я зычу вам, каб вы, прадстаўнікі незалежнай беларускай эліты ўмелі належна ацаніць вартасць гэтага дару і скарысталіся ім для дабра вашай Бацькаўшчыны. У нас, белсатаўцаў, падвойная нагода для радасці, бо парадаксальна Нобэлеўская прэмія Святланы Алексіевіч дапамагла таксама і нам, чарговы раз пацвердзіўшы вялікае значэнне нашага праекту ў будаванні беларускай нацыянальнай супольнасці. Апошнія дні мы выконвалі місію публічнай тэлевізіі ў Беларусі, выконвалі заданні нацыянальнай тэлевізіі, якія не хацелі выканаць дзяржаўныя тэлеканалы. «Белсат» – адзінае тэлебачанне, якое надало ўручэнню Нобэлеўскай прэміі Святлане Алексіевіч ранг адпаведны гістарычнаму значэнню гэтай падзеі», – адзначыла дырэктарка «Белсату».[/vc_column_text][vc_single_image image=”62706″ img_size=”large”][vc_column_text]Дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы[/vc_column_text][vc_column_text]Ужо трэці раз запар «Белсат» узнагародзіў творцаў найлепшых матэрыялаў, якія былі зробленыя цягам апошняга года. У беларуска-польскае журы сёлета ўвайшлі, да прыкладу, дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы, кіраўнік назіральнай рады «Белсату» Уладзімір Колас, легенда беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка, кіраўніца праграмнага сакратарыяту «Белсату» Бэата Красіцкая, шэф рэдакцыі інфармацыйных праграмаў Аляксей Дзікавіцкі, выдаўца Цэзары Галіньскі, кіраўніца інтэрнэт-рэдакцыі Belsat.eu Вольга Швед, мастак-графік Міхаіл Анемпадыстаў, папулярны вядоўца і журналіст Сяргей Філімонаў, выдаўца інфармацыйных праграмаў Кацярына Ткачэнка, дакументаліст Яраслаў Каменскі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”62780″ img_size=”large”][vc_column_text]Чалавек года-2015 на «Белсаце» Алесь Залеўскі на ўручэнні ўзнагороды [/vc_column_text][vc_column_text]Асобаю года «Белсату» журы назвала аўтара і вядоўцу праграмы «Людскія справы» Алеся Залеўскага.

Праграма прысвечаная праблемам канкрэтных людзей у Беларусі, якія датычаць таксама шмат каго з гледачоў.

У папярэднія гады асобамі года на «Белсаце» былі названыя: журналіст ды вядоўца «Белсату» Валер Руселік, аператар Алесь Баразенка а таксама вядоўца ды суаўтарка праграмы «Размова дня» Святлана Калінкіна.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMW9UMkVNaEZnRm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Фільм года на «Белсаце» – «Лінія Сталіна на дзіцячай далоні» рэжысёркі Галіны Самойлавай.

Афіцыйныя статыстыкі сталінскіх ахвяраў не бралі пад увагу дзіцячыя смерці. Новы фільм «Белсату» пралівае святло на адну з самых недаследаваных тэмаў камуністычных чыстак. Рэпрэсіі ў сталінскія часы перамалолі мільёны жыццяў – машына тэрору не ведала літасці ні да жанчын, ні да дзяцей, хоць, паводле афіцыйнай версіі, жанчыны склалі толькі 1 % усіх ахвяраў чыстак, а дзеці ўвогуле не фігуравалі ў статыстыках. Гісторык Ігар Кузняцоў кажа, што ў 1927 годзе 47 % вязняў будучага Гулагу складалі хлопцы ад 16 да 24 гадоў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMjNOWlNhU2JQSlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Найлепшая публіцыстычная праграма года на «Белсаце» – «Загадкі беларускай гісторыі», аўтар і вядоўца якой – гісторык Аляксандр Краўцэвіч.

У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведаў адну са знакавых мясцін для нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі ды таямніцы, з імі звязаныя.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTHJhdVRsWTl1U2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Найлепшы рэпартаж года – «Кукабака – вязень сумлення» Міхаіла Аршынскага.

Міхаіл Кукабака – адзін з самых вядомых беларускіх дысідэнтаў. Былы палітзняволены правёў у савецкіх турмах, працоўных лагерах і псіхіятрычных шпіталях 17 гадоў. Герой фільму на сваім жыццёвым прыкладзе паказвае механізм рэпрэсіяў.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGelo2N2h3X0FZcVElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У намінацыі «Інфармацыйны матэрыял года» журы ўзнагародзіла Кастуся Жукоўскага за серыю грамадска-сацыяльных матэрыялаў з Гомельскай вобласці.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQVkyS1dSaGYyYlklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У катэгорыі «Інтэрнэт-матэрыял года» ўзнагароду атрымаў Юрась Высоцкі за артыкул: «Будаўнік астравецкай АЭС: Прарабы крадуць цэмент што дурныя, а начальнікі дзярбаняць бюджэт».[/vc_column_text][vc_column_text]

Чытайце артыкул, які перамог у намінацыі «Інтэрнэт-матэрыял года» >>> Будаўнік астравецкай АЭС: Прарабы крадуць цэмент што дурныя, а начальнікі дзярбаняць бюджэт

[/vc_column_text][vc_single_image image=”62720″ img_size=”large”][vc_column_text]Юрась Высоцкі атрымаў узнагроду ў намінацыі «Інтэрнэт-матэрыял года»[/vc_column_text][vc_column_text]У намінацыі «Выбар інтэрнаўтаў» вызначалася відэа, якое атрымала найбольш праглядаў на YouTube-канале «Белсату». Узнагароду тут атрымаў рэжысёр Антось Цялежнікаў за відэа пра замах на жыццё лідара ўкраінскага «Правага сектару» Дмытра Яраша ды рэпартаж з Данбасу «Добраахвотнікі».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeWFCbGo4bFdQVFklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT2NnaF8tMnJ1NEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Белсат» дзякуе сваім гледачам ды абяцае не менш цікавыя матэрыялы ды новыя праекты.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu. Фота з Варшавы – Дзяніс Дзюба[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў