Белпошта загадзя выплаціць пенсіі


Усе сацыяльныя выплаты, выдача якіх прыпадае на 17 красавіка 2018 года, будуць ажыццяўляцца загадзя, паведамляе belpost.by.

Датэрміновая выплата будзе ажыццяўляцца згодна з адмысловым графікам для кожнага рэгіён краіны.

У Менску выплаты ўжо пачаліся ў пятніцу, 13 красавіка.

У суботу за пенсіямі могуць прыходзіць жыхары Берасцейскай, Віцебскай, Магілёўскай і Менскай вобл., а таксама пенсіянеры, якія абслугоўваюцца ў сельскіх паштовых аддзяленнях Гомельшчыны і Гарадзеншчыны.

16 красавіка, пенсіі будуць выплачвацца ў паштовых аддзяленнях Віцебску і ў гарадскіх аддзяленнях Гомельскага ды Гарадзенскага рэгіёнаў.

17 красавіка ў штатным рэжыме будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні Белпошты.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары