«Белнафтахім» вырашыў даведацца ў беларусаў «як павышаць кошты на бензін?»


Дзяржаўны канцэрн запусціў на сваім афіцыйным сайце апытанне «За какой вид ценообразования на топливо Вы выступаете?»

«Белнафтахім» прапануе наступныя варыянты адказаў: рынкавы, дырэктыўны, без розніцы.

Вынікі апытання па стане на 15:30. Крыніца: belchemoil.by

Падчас сустрэчы з калектывам «Нафтану» 15-га лістапада старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў падкрэсліў, што кошты на паліва ў Беларусі будуць змяняцца паступова, без рыўкоў.

«Белнафтахім» павышае кошты на аўтамабільнае паліва амаль кожны тыдзень і заўсёды на 1 капейку.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў