«Белнафтахім» распавёў, на колькі падаражэе паліва ў нядзелю


Ілюстрацыйнае фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

12 студзеня змяняюцца раздробныя кошты на дызельнае паліва і бензін, падае прэсавая служба канцэрну.

Кошт паліва на запраўках ад заўтра павялічыцца на адну капейку.

Рэспублікі Беларусь павялічваецца.

Бензін АІ-92 стане каштаваць Br 1,66, АІ-95 – Br 1,76 руб., АІ-98 – Br 1,98, дызельнае паліва – Br 1,76.

Змяненне цэнаў на паліва канцэрн тлумачаць ростам сусветнае цаны нафты.

На гэтым тыдні года каціроўкі нафты працягвалі павялічвацца, дасягаючы амаль 70 долараў ЗША за барэль (159 літраў). Гэта максімальны ўзровень за апошнія сем гадоў.

ВІДЭА
Нафтавы эмірат Лукашэнкі закончыўся
2020.01.11 13:39

Апошняе падаражэнне маторнага паліва ў Беларусі адбылося на мінулым тыдні: 5 студзеня «Белнафтахім» павялічыў раздробную цану на ўсе віды паліва на адну капейку.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў