«Белнафтахім» распавёў, калі ізноў падаражэе паліва


Раздробныя кошты на бензін і дызельнае паліва павялічацца на адну капейку ўжо 15 снежня, паведамляе прэсавая служба канцэрну.

У нядзелю літр 92-га бензіну стане каштаваць Br 1,62, бензіну Ai-95 – Br 1,72, Ai-98 – Br 1,94. Новы кошт дызельнага паліва складзе Br 1,72.

Змена раздробных цэнаў на аўтамабільнае паліва адбудзецца ў 26 раз за сёлета.

Паводле «Белнафтахіму» падаражэнне звязанае з ростам коштаў на нафту, якую набываюць айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Апошні раз цэны на паліва выраслі 8 снежня праз рост сусветных коштаў на нафту і зніжэнне курсу беларускага рубля.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары