«Белнафтахім» пацвердзіў падпісанне нафтавага балансу з Расеяй на 2020 год


Канцэрн пацвердзіў падпісанне балансу паставак нафты з Расеі ў 2020 годзе ў аб’ёме 24 млн тонаў.

Таксама ў «Белнафтахіме» патлумачылі, што ў адпаведнасці з міжурадавым беларуска-расейскім пагадненнем «у індыкатыўны баланс паставак нафты могуць быць унесены змены да 15 лістапада года, на які заключаны баланс».

Фактычны абʼём нафтаперапрацоўкі ў Беларусі ў 2019 годзе склаў каля 18 млн тонаў.

Раней Мінэнерга РФ паведаміла, што Расея і Беларусь падпісалі індыкатыўны баланс «бязмытных паставак нафты на 2020 год», паведамляе interfax.by. Тады абʼём паставак не ўдакладняўся.

Hавiны
Менск і Масква дамовіліся пра пастаўкі нафты
2019.12.06 20:42

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў