«Белнафтахім»: Кошты на бензін паднялі законна


Дзяржаўны канцэрн патлумачыў нядаўнія падаражэнні паліва.

«Пры ўвядзенні Расейскай Федэрацыяй з 1 студзеня 2015 года падатковага манеўру кошт расейскай нафты ў супастаўных умовах узрос. Дадзены фактар таксама аказаў значны ўплыў на прыняцце рашэння аб змене цэнаў на нафтапрадукты, паколькі ў новых умовах НПЗ апынуліся на мяжы рэнтабельнасці і не могуць у поўным аб’ёме весці мадэрнізацыю, каб далей быць канкурэнтаздольнымі на рынку», – адзначыў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Паўлаў.

Ён падкрэсліў, што ў доларавым эквіваленце цэны на паліва знізіліся. Па словах Паўлава, рашэнне аб змене цэнаў на аўтамабільнае паліва прайшло працэдуру ўзгаднення з заканадаўствам.

Першае сёлетняе падаражэнне паліва ў краіне, у сярэднім на 4,7 %, адбылося 13 студзеня. У мінулым годзе паліва даражэла 5 разоў.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў