«Белнафтахім» заяўляе, што Расея пачала пастаўляць кепскую нафту


Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заяўляе аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. Беларускі бок сцвярджае, што гэта можа прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ.

Прэс-сакратарка канцэрна Марына Касцючэнка адзначае:

«На працягу апошніх некалькіх дзён адбылося рэзкае пагаршэнне якасці расейскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па нафтаправодзе з Расейскай Федэрацыі паступае нафту з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарту».

Экспертыза адбывалася ў прысутнасці прадстаўніка «Транснафты» ў Беларусі.

«Перапрацоўка нафты такой якасці можа прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ. У цяперашні час прымаюцца аператыўныя меры па мінімізацыі наступстваў перапрацоўкі нафты, якая не адпавядае стандарту, і забеспячэнню ўнутранага рынку нафтапрадуктамі. Спецыялістамі канцэрна ацэньваецца ўзровень стратаў ад пагаршэння якасці нафты», – сказала прэс-сакратар «Белнафтахіма».

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» паведаміла пра пагаршэнне якасці нафты аператарам магістральнага нафтаправода «Дружба» з іншых краінаў. Беларускі бок запрасіла афіцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі расейскай «Транснафты» для ўрэгулявання сітуацыі.

Hавiны
Лукашэнка параўнаў дзеянні Расеі на рынку з санкцыямі для Беларусі. Крэмль назваў гэта «эмацыйнай рэплікай»
2019.04.11 13:44

ІІ belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў